РУ БЕ EN

Народный историко-краеведческий музей "Вытокі"

    31 сакавіка 2015 года музею прысвоены статус  «народны».

Патэнцыял музея шырока выкарыстоўваецца ў працэсе ажыццяўлення эксперыментальнай, інавацыйнай, навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай дзейнасці. З лютага 2019 года на базе  адкрыты рэсурсны цэнтр сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці «Выкарыстанне патэнцыяла музея для фарміравання каштоўнасных адносін да малой радзімы». Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, экскурсійная, фондавая, культурна-асветніцкая. Пералік асноўных тэматычных экскурсій:

  1. Малая Бераставіца, табе ёсць чым ганарыцца!
  2. Гонар зямлі Малабераставіцкай: Жэгота Анацэвіч з Малой Бераставіцы.
  3. Гісторыя працоўнага калектыва Малабераставіцкага элітгаса.
  4. Землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
  5. Памяць сэрца: Трагедыя вёскі Верхаўляны.
  6. Загінуў пры вызваленні Малой Бераставіцы.
  7. Баявы шлях дырэктара Малабераставіцкай школы Ластачкіна М.М.
  8. Апаленыя полымем вайны ў Афганістане.
  9. У суровыя годы падполля.
  10. З гісторыі нашых вёскак: спадчына і сучаснасць.
  11. Народныя рамёствы і промыслы.
  12. Архітэктурная спадчына малой радзімы.

Музейны фонд складаецца з наступных калекцый: прадметы побыту і этнаграфіі, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дакументы, друкаваныя выданні, фотадакументы, археалогія, нумізматыка, адзенне; у асноўным фондзе музея знаходзіцца 1228 музейных прадметаў,  у дапаможным фондзе –187. 

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы: крэсла драўлянае разное са скураным сядзеннем, пачатак ХIХ ст.,  дакумент «Копия крепости, записанной в крепостную за 1865 год»,  самавар братоў Туляковых, 1896 г., таз медны мануфактуры Кальчугіна, 1882 г.; фотаздымак «Беларускія вучыцельскія курсы ў Вільні, 1919 г.», кніга «Малітоўнік праваслаўнага салдата. 1937 г.»,  газета «Красная звезда» №108 (96) ад 10 мая 1945 года, кацялок армейскі з надпісам «Таварыства Кальчугіна», пачатак ХХ ст., газета Варшаўская на польскай мове, 1913 г., пашпарт на нямецкай і польскай мовах, 1917 г.,  cарочкі жаночыя даматканыя з вышыўкай 1940-1950-х гадоў.

У музеі прадстаўлена 10 экспазіцый:

- экспазіцыя «Ганчарства і кавальства» праз чорназадымленую і паліваную кераміку, вырабы з металу прадстаўляе мясцовыя традыцыі гэтых рамёстваў;

- экспазіцыя «Ткацтва, вышыўка, адзенне» распавядае аб звычаях і  пераемнасці стварэння ручнікоў і адзення ў малабераставіцкім мікрарэгіёне.

- экспазіцыя «Драўляныя вырабы, пляценне» прадстаўлена ў выглядзе адрыны, адчыненыя дзверы якой вядуць у поле, і знаёміць наведвальнікаў з каштоўнымі прыладамі працы і гаспадарчымі прыладамі;

- экспазіцыя «Архітэктурная спадчына» адлюстроўвае ўзоры будаўнічых матэрыялаў, будынкі. У экспазіцыі прадстаўлена  атмасфера сядзібна-паркавага комплекса Бераставіца-Муравана;

- экспазіцыя «Інтэр’ер сялянскага пакоя першай паловы ХХ ст.» узнаўляе побыт сялянскай сям’і,  прадстаўлены экспанаты, якія сімвалізуюць асноўныя каштоўнасці беларусаў.

- экспазіцыя «Гісторыя працоўных калектываў» прысвечаны працы земляроба, утрымлівае каштоўныя дакументы канца XIX - пачатку XX стагоддзя. Галоўная ўвага надаецца гісторыі стварэння і развіцця мясцовага калгаса, зараз ААГ «Малабераставіцкі элітгас», які спецыялізуецца па вырошчванні элітных сартоў бульбы і зерня.

- у экспазіцыі «Гісторыя школы» акцэнтуецца ўвага на станаўленні сістэмы адукацыі ў Бераставіцкім раёне, пачынаючы з ХІХ ст.,  прадстаўлена інфармацыя аб знакамітых выпускніках, настаўніках, якія удзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.

- экспазіцыя «Наш край у 1921 – 1939 гг.» асвятляе падзеі і жыццё і дзейнасць удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Малой Бераставіцы падчас знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе ІІ Рэчы Паспалітай.

- экспазіцыя «Подзвігу народа жыць у вяках» прадстаўляе гісторыю Вялікай   Айчыннай   вайны праз прызму лёсу землякоў. Асаблівая ўвага надаецца ўшанаванню памяці  камандзіра 250-й стралковай дывізіі, палкоўніка   Г. Н. Цітаішвілі, які загінуў 19 ліпеня 1944 года пры вызваленні Малой Бераставіцы;

- экспазіцыя «Апаленыя полымем вайны ў Афганістане» распавядае аб лёсах воінаў-інтэрнацыяналістаў, выпускнікоў школы і мясцовых жыхароў.

Узнагароды музея, кіраўніка, вучняў:

- конкурс даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людей» рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», намінацыя «Пуцявінамі маіх землякоў», 2019 год, дыплом ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

- рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву» , конкурс «Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку», намінацыя «Музейная гульня», 2021 год, дыплом УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”;

- рэспубліканскі конкурс  «У каждого времени свои герои», намінацыя  «Афганская война – живая память», 2022 год, дыплом ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

       Вялікая заслуга ў заснаванні і адкрыцці музея належыць настаўніку гісторыі школы Эйсмант Тамары Іванаўны. У 2011 годзе за добрасумленную працу, вялікі ўклад у выхаванне і навучанне падрастаючага пакалення Тамара Іванаўна ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі".

 

  
 

Интернет-ресурсы: